Управление по образованию
Солигорского райисполкома
Государственное учреждение образования
Рождественские Колядки
13 студзеня 2016 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі ”Яслі-сад № 43 г. Солігорска” адбылося мерапрыемства, прысвечанае каляндарна абрадаваму святу Калядкам. У нашых продкаў было выразна сфарміравана ўяўленне пра цыклічнасць жыцця. І гэта яскрава выяўляецца ў каляндарна –абрадавых святах, цесна звязаных з кругаваротам сонца і земляробчай працай селяніна. Сёння мы не можам спадзявацца на адраджэнне абрадаў у сваім першародным выглядзе, аднак традыцыі калядавання жывуць. Сёння калядоўшчыкі пастукалі ў многія дзверы, як у вёсках, так і ў горадзе. Выхаванне павагі і любві да роднай мовы, да этнаграфічнай спадчыны беларускага народа, развіццё творчых здольнасцей дзяцей і было мэтай мерапрыемства.